Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 22 человека

Белорусский язык в дошкольном учреждении

Дата: 24 сентября 2018 в 20:25, Обновлено 24 сентября 2018 в 20:44

Гэта актуальна!

 Ва ўстанове вызначаны дзень тыдня для зносін з дзецьмі на нацыянальнай мове - чацьверг. У гэты дзень, пачынаючы з прыёму дзяцей і заканчваючы працоўны дзень, з выхаванцамі размаўляюць на беларускай мове. Выключэнне складае спецыяльна-арганізаваная дзейнасць, падчас якой маляўняты засвойваюць матэматычныя тэрміны, назвы прыёмаў лепкі, малявання, аплікацыі і іншае.

Ранішняя зарадка пачынаецца з беларускай музыкі. Падчас усіх рэжымных момантаў выхаванцы знаёмяцца з беларускімі назвамі прыродных з'яў, посуду, мэблі, адзення, частак цела чалавека і т.д.

На шпацырах, фізкультурных і музычных занятках выхаванцам прапануюцца народныя гульні рознай рухомасці, народныя песні, пацешкі, прыказкі і прымаўкі.

На навучальны год запланавана абставляваць Беларускі куток ў групах, дзе будуць прапанавацца кнігі розных жанраў на беларускай мове, партрэты  беларускіх пісьменнікаў і мастакоў.

Найбольшая праца па навучанню дзяцей беларускай мове праводзіцца ў старэйшых групах. На занятках з выхаванцамі актыўна выкарыстоўваецца наглядны матэрыял з серый “Свет дзяцінства”, “Старонкі роднай зямлі”.

На навучальны год запланавыны экскурсіі для выхаванцаў старэйшых груп  ў бібліятэку «Юнацтва».

На працягу года педагагічныя работнікі будуць цесна ўзаемадзейнічаць і з Вамі, паважаныя бацькі.  

Мы ўпэўнены, што фарміраванне асноў нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей, далучэнне іх да роднай мовы ў  сумеснай працы ўстановы дашкольнай адукацыі і сям’і дадуць станоўчыя вынікі.

Картинки по запросу родная мова цудоуная мова

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.